Усе навіны

«Белшына» вылецела з Д1, «Энергетык-БДУ» згуляе ў «стыках» з «Віцебскам»

2 снежня, 15:52
1

У 30-м туры ЧБ-2023 «Белшына» прайграла брэсцкаму «Дынама» (2:3). У той жа час «Энергетык-БДУ» абыграў «Славію» (3:1).

Пасля гэтага ў мінскай каманды стала 4 ачкі, а ў бабруйскай засталося 3 балы.

Такім чынам, «Белшына» стала апошняй, 15-й у вышэйшай лізе і вылецела ў Д2. «Энергетык-БДУ» заняў 14-е месца і згуляе ў стыках за месца ў Д1 з «Віцебскам». Матчы павінны прайсці 6 і 9 снежня, парадак іх правядзення будзе вызначаны пазней.

Нагадаем, што ў сезоне-2023 «Энергетык-БДУ» быў пакараны зняццем 23 ачкоў, а «Белшына» – 11 балаў у межах справы «Шахцёра».