Усе навіны

Абаронца «Баварыі» Буна Сар парваў крыжы на трэніроўцы

2 снежня, 09:03

Фулбек «Баварыі» Буна Сар парваў пярэднюю крыжападобную звязку левага калена на трэніроўцы.

Мюненскі клуб паведаміў, што сёння, 1 снежня, гулец быў праапераваны. 31-гадовы сенегалец выбыў на найбліжэйшыя месяцы.

У гэтым сезоне Сарр прыняў удзел у 5 матчах «Баварыі» ва ўсіх турнірах, на яго рахунку 1 асіст.