Усе навіны

32-гадовы Рос завяршыў кар'еру пасля 11 сезонаў у НБА

2 снежня, 09:35

32-гадовы абаронца Тэрэнс Рос абʼявіў аб завяршэнні прафесійнай карʼеры.

Ён растлумачыў гэтае рашэнне жаданнем праводзіць больш часу з сямʼёй, а таксама з-за траўмаў.

Рос быў абраны на драфце НБА-2012 пад №8. Ён выступаў за «Таронта», «Арланда» і «Фінікс». Усяго ў НБА згуляў 733 матчы.

Падчас першага сезона ў лізе Тэрэнс стаў пераможцам данк-кантэсту. У сезоне-2022/23 згуляў 21 матч у складзе «Фінікса», у сярэднім набіраючы 9,0 ачка, 3,3 падбору і 2,0 перадачы.

У гэтым сезоне баскетбаліст не правёў ніводнага матча.