Усе навіны

Альшэўскі пра паразу «Шахцёру»: «У сезоне столькі лажаць і налажаць у апошні момант – гэта трэба было паспрабаваць»

2 снежня, 19:39
3

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пракаментаваў паражэнне «Шахцёру» (3:0).

«Не ведаю, што каментаваць. У сезоне столькі лажаць і налажаць у апошні момант – гэта трэба было паспрабаваць, вядома.

Пасля перапынку сталі спяшацца. Ведаючы, што супернікі [па бронзавых узнагародах] не мелі той вынік, які ім неабходны, мы сталі спяшацца. На той момант здавалася, што ўсё складалася ў нашу карысць.

У першым тайме нам усё давалася, толькі трэба было ў патрэбны момант падставіць нагу. Трэба было ў тым жа духу працягваць у другім тайме.

Пэўныя памылкі, якія прывялі да галоў, гэта глупства. Калі футбалісты і мы, у тым ліку, на нешта прэтэндуем, то ў пераходах з абароны ў атаку трэба дзейнічаць па-іншаму.

Тое, на што звярталі ўвагу ў перапынку, у другім тайме не выканалі. Былі добрыя шанцы адыграць гол, выйсці наперад. Але атрымалася тое, што атрымалася», – сказаў Альшэўскі.