Все новости

Скрыпчанка пра перамогу над «Тарпеда-БелАЗ»: «100-адсоткавых галявых сітуацый, дзе можна было б сказаць, што нам пашанцавала, я не ўзгадаю»

2 снежня, 20:46

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў перамогу над «Тарпеда-БелАЗам» (1:0) у заключным туры ЧБ.

– Незвычайна было бачыць, што «Дынама» так шмат абаранялася.

– Галявыя моманты назавіце, калі ласка ў «Тарпеда-БелАЗа»? Наша задача – прымусіць суперніка кантраляваць мяч.

Так, сёння супернік больш кантраляваў мяч. Мусіць, матывацыя ў іх была вышэй.

Яны кантралявалі мяч тамака, дзе не было вялікай небяспекі нашым варотам. 100-адсоткавых галявых сітуацый, дзе можна было б сказаць, што нам пашанцавала, ці сапернік не рэалізаваў момант, я не ўзгадаю.

Выдатная праца нашай каманды. Тое, што супернік больш валодаў мячом… Гэта хутка забудзецца, у гісторыі застанецца перамога – 1:0.

– Каманда адразу сыходзіць у адпачынак?

– Так. Цяпер ужо пачатак снежня, таму няхай хлопцы цешацца, радуюцца і адчуваюць гэтыя станоўчыя эмоцыі, – сказаў Скрыпчанка.