Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Трэба працаваць, каб людзям было прыемна тут. «Тарпеда-БелАЗ» усё гэта зрабіла – і вось вынік: Кубак і бронзавыя медалі»

3 снежня 2023, 20:52

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў прагрэс каманды ў мінулым сезоне.

– Самае страшнае, калі ў цябе з'яўляюцца сумневы, а ты з імі не змагаешся. Пасля таго сезону былі невялікі стрэс, узварушэнне ў клубе, камандзе. Кіраўніцтва незадаволена, заўзятары незадаволеныя. Тут трэба разумець, за кошт чаго мы можам выправіць гэтую сітуацыю: гэта стварэнне добрага калектыву, абʼяднанага адной ідэяй. Зноў жа трэба працаваць, каб людзям было прыемна тут знаходзіцца, прыязджаць на працу. Мы ўсё гэта зрабілі – і вось вынік: заваяванне Кубка і бронзавых медалёў. Усе прарабілі вялікі кавалак працы, за што ім нізкі паклон, – сказаў Молаш.

zhenik7887
ну и убогие,ничьих больше чем побед,почти половина матчей,а важности....при нормальных раскладах в 5-ку не попал бы,а тут раздухарился "результатчик" дешёвый
Адказаць
0