Усе навіны

Марозаў – першы футбаліст мінскага «Дынама» за 20 гадоў, які забіў 16 разоў за сезон ЧБ

5 снежня, 08:43

Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў стаў першым футбалістам сталічнага клуба, які за апошнія 20 гадоў здолеў забіць у вароты суперніка 16 мячоў за сезон чэмпіянату Беларусі.

Да таго ж Марозаў – першы за апошнія дзевяць гадоў (2015-23) гулец сталічнага клуба, які набраў не менш за два дзясяткі ачкоў (16+4). Апошнім, каму ўдавалася падобнае, быў Ігар Стасевіч – у чэмпіянаце-2014 ён зарабіў 20 (8+12) балаў.