Усе навіны

Уладальнік «Макслайна» Лявонаў: «Макслайн» – віцебскі, пераезды завершаны. Марыў пра клуб з амбіцыямі ў родным горадзе»

5 снежня, 16:51

Кіраўнік «Макслайну» Арцём Лявонаў пракаментаваў, пераезд каманды з Рагачова ў Віцебск і распавёў, ці застанецца каманда ў горадзе на наступны сезон.

«Макслайн» – віцебская каманда, і на гэтым нашы пераезды завершаны.

Як вы ведаеце, букмекерская кампанія, якая дала назву камандзе, з Віцебска, таму каманда зараз грунтуецца тут. У гэтым горадзе я нарадзіўся і вырас, тут мае сябры, сваякі, тут каманду палюбілі заўзятары, якіх з кожным годам, упэўнены, будзе станавіцца ўсё больш.

У мяне ёсць мара, каб у маім родным горадзе быў сучасны прафесійны клуб з вялікімі амбіцыямі. Так і запішыце: «Макслайн» зараз у Віцебску. Кропка.

– Пішуць, што «Макслайн» адхрышчваецца ад Рагачова, ці так?

– Не, гэта не так. Да рагачоўскіх заўзятараў стаўлюся з любоўю і цяплом. Заўсёды адзначаю, калі рагачоўцы прыязджаюць на выязныя гульні, напрыклад, як гэта было ў матчы з «Арсеналам». Заўсёды прыемна бачыць заўзятараў з Рагачова на трыбунах, асабліва на выездах, калі здаецца, што мы адны, а аказваецца, што няма, – сказаў Лявонаў.