Усе навіны

Месі пра спякоту ў Маямі: «Знаходзіцца на пляжы ці ў адпачынку можа быць прыемна, але для трэніровак і гульняў, асабліва ўлетку – гэта крыху занадта»

6 снежня, 10:06

Нападаючы «Інтэр» Маямі Ліянэль Месі распавёў пра адаптацыю да жыцця ў ЗША.

«Пакуль мы ні на што не можам скардзіцца. Мусіць, складаней усяго абвыкнуць да затораў. Хаця ў Парыжы з гэтым таксама было складана. Наступнае – спякота і вільготнасць летам.

Хоць знаходзіцца на пляжы або ў адпачынку можа быць прыемна, але для заняткаў спортам, трэніровак і гульняў, асабліва летам, магчыма, гэта крыху занадта, і гэта прыкметна», - сказаў Месі.

Нагадаем, амерыканскі часопіс Time прызнаў Ліянеля найлепшым спартсменам 2023 года.

У 14 матчах за «Інтэр» Маямі ён забіў 11 галоў і зрабіў 5 асістаў. Поўная статыстыка 36-гадовага аргенцінца тут.