Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «У eўракубках можам паўтарыць паездку на аўтобусе. Трэба толькі даведацца маршрут»

8 снежня, 14:31

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў пра падрыхтоўку да кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2024/25.

– Што трэба памяняць, каб заставацца на гэтым узроўні і добра згуляць у Еўропе?

– Час пройдзе і ўбачым. Стратэгіі ўжо ёсць і планку мы сапраўды не апусцім.

– Улетку зноў паедзеце па Еўропе на аўтобусе, калі сітуацыя не зменіцца ці больш такой авантуры не будзе?

– Гэта не авантура. У першую чаргу мы пыталіся ў хлопцаў і яны выбралі гэты варыянт. Кіраўніцтва горада прапанавала розныя спосабы, але калектыў спыніўся менавіта на гэтым. Калі ў нас усё складзецца таксама, то мы цалкам можам паўтарыць маршрут, трэба толькі даведацца які, – сказаў Кавалевіч.