Усе навіны

АБФФ зрабіла папярэджанне Кавалевічу

8 снежня, 16:32
1

КДК АБФФ выпісаў папярэджанне галоўнаму трэнеру «Нёмана» Ігару Кавалевічу за матч з БАТЭ (2:3).

Па інфармацыі «Прэсбола», на самім матчы да Кавалевіча прэтэнзій не было, але яны з’явіліся пасля інтэрв’ю, дзе ён выказаў стаўленне да падкату яго падапечнага Івана Садаўнічага, які пасля атрымаў 6 матчаў дыскваліфікацыі. Маўляў, «не магу сказаць, што гэты ўчынак я ўхваляю, але я яго прымаю».

Рашэнне вынеслі на падставе артыкула 100 Дысцыплінарнага кодэкса «Парушэнні, прама не прадугледжаныя гэтым кодэксам, але, па сутнасці, з’яўляюцца парушэннямі».