Усе навіны

Садаўнічы дыскваліфікаваны на 6 матчаў за скачок у Анцiлеўскага

1 снежня, 12:46
2

Абаронца «Нёмана» Іван Садаўнічы атрымаў 6 матчаў дыскваліфікацыі за грубы фол супраць форварда БАТЭ Дзмітрыя Анцілеўскага.

Капітан «Нёмана» груба сфаліў на Дзмітрыі Анцілеўскім пасля таго, як гульцы БАТЭ не сталі выбіваць мяч за межы поля з-за таго, што гулец суперніка Максім Краўцоў ляжаў на газоне. Анцілеўскі нанёс удар галавой у спіну Садаўнічага. Суддзя выдаліў з поля абодвух футбалістаў.