Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Каманда пасля 10 месяцаў працы пачала ўсведамляць, што нам трэба змагацца»

3 траўня, 11:15

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна пракаментаваў перамогу над «Тотэнхэмам» (2:0) у матчы АПЛ.

«Мы верым у нашых гульцоў. І нават у бягучых абставінах мы сапраўды лічым, што мы маем магчымасць паказаць, што мы верым у нашу працу, нашу філасофію. Аддаю належнае футбалістам. Яны добра паставіліся да гэтай гульні, выдатна гулялі ў першым тайме, абараняліся.

Думаю, упершыню ў гэтым сезоне я настолькі шчаслівы, таму што гэта той момант, калі каманда пасля 10 месяцаў працы стала ўсведамляць, што нам трэба змагацца. І сёння мы выдатна гэта рабілі.

Не ведаю, ці найлепшая гэта наша гульня, але галоўнае – адчуванне. Нягледзячы на негатыўныя абставіны, мы паказалі, што добра выконваем сваю працу.

Цяжка кожны тыдзень бачыць, што я знаходжуся пад пільнай увагай, што мяне судзяць. Але не мне рашаць, быць мне тут ці не быць. Калі мы хочам увайсці ў гісторыю «Чэлсі», нам яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Паглядзім, ці будзе ў нас час на тое, каб ісці гэтым шляхам», – сказаў Пачэціна.