Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Узначаліць моладзевую зборную Беларусі гатовы толькі на ўмовах сумяшчэння з «Дынама», але канкрэтыкі няма»

9 снежня, 10:29

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка распавёў пра перспектывы працы ў моладзевай зборнай Беларусі.

– У перадачы «На грани фола» вы намякнулі, што не супраць узначаліць моладзевую зборную Беларусі. Няўжо гатовыя пакінуць клубную працу?

– Не, толькі на ўмовах сумяшчэння. Ёсць пэўная зацікаўленасць, але няма канкрэтыкі. Калі Федэрацыя зробіць прапанову, гатовы ўступіць у перамоўны працэс. Бачу, што з патэнцыялам хлопцаў, якія гулялі, гэтая зборная была здольная на большае. Заўсёды нашы маладзёжныя і юнацкія зборныя дэманстравалі дастойныя вынікі. Шмат прыкладаў з мінулага: заваёўвалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы, прабіваліся на Алімпіяду. Свой узрост успамінаю – трапілі ў топ-8 на «Еўропе». Выдатна гулялі юнацкія каманды Юрыя Антонавіча Пышніка, моладзевыя Юрыя Анатольевіча Курненіна і Юрыя Іосіфавіча Пунтуса, алімпійская Георгія Пятровіча Кандрацьева. Важна надаваць хлопцам імпульс, надзяляць пазітыўным настроем, упэўненасцю, што яны здольныя абгульваць любога суперніка, – сказаў Скрыпчанка.