Усе навіны

«Жырона» вярнулася на першае месца ў Ла Лізе

11 снежня, 09:00

«Жырона» перамагла «Барселону» ў госцевым матчы 16-га тура чэмпіянату Іспаніі – 4:2.

Дзякуючы гэтым тром ачкам падапечныя Мічэла Санчэса падняліся з другога месца ў турнірнай табліцы Ла Лігі на першае, абышоўшы «Рэал».

Пасля 16 згуляных матчаў у «Жыроны» 41 ачко. Агульная розніца забітых і прапушчаных мячоў – 37:19.

У другога «Рэала» 39 балаў. У трэцяга «Атлетыка» – 34 і гульня ў запасе. «Барса» з 34 ачкамі – чацвёртая.

У наступным туры іспанскага чэмпіянату 18 снежня «Жырона» будзе прымаць «Алавес». Увесь каляндар каманды тут.