Усе навіны

«Баер» – адзіная каманда ў Еўропе, якая яшчэ не прайгравала ў гэтым сезоне

11 снежня, 09:50

«Баер» згуляў унічыю са «Штутгартам» (1:1) у 14-м туры Бундэслігі.

Такім чынам, «фармацэўты» застаюцца адзінай камандай Еўропы, якая яшчэ не прайгравала ў гэтым сезоне.

У сёлетняй кампаніі падапечныя Хабі Алонса правялі 22 гульні, у якіх атрымалі 19 перамог і 3 разы згулялі ўнічыю. У гэтых матчах каманда аформіла 69 галоў.

«Баер» узначальвае турнірную табліцу Бундэслігі. Наступны матч – 14 снежня дома супраць «Мольдэ» ў рамках 6-га тура групавога этапу Лігі Еўропы, каляндар тут.