Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Кіраўніцтва «Нёмана» робіць усё магчымае, каб ключавых гульцоў пакінуць»

12 снежня, 10:51

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра стан каманды пасля сезона.

«Мы змагаліся, як мужчыны. І я думаю, што 2-е месца для той сітуацыі, у якой мы былі – гэта поспех. Нешта атрымалася, нешта не. Усе працуем з кіраўніком клуба, з мэрам, з наглядальнай радай. Ёсць разуменне па тым, што мы жадаем.

На паўкаманды ёсць попыт. Але і ў той жа час кіраўніцтва робіць усё магчымае, каб ключавых гульцоў пакінуць», – сказаў Кавалевіч.