Усе навіны

Кавалевіч стаў найлепшым трэнерам Беларусі 2023 года

12 снежня, 20:36
2

Найлепшым трэнерам Беларусі 2023 года стаў галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч. Ён жа названы і найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі.

Гродзенская каманда заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, а ў кваліфікацыі Лігі канферэнцыі-2023/24 «Нёман» дайшоў да трэцяга раунда.