Усе навіны

Валерый Ісаеў: «У «Віцебска» адна з найлепшых у краіне рэсурсных баз. І гэтая каманда напрамую ў вышэйшую лігу не прайшла!»

13 снежня, 15:13

Футбольны агент Валерый Ісаеў падзяліўся меркаваннем пра вынікі стыкавых матчаў, па якіх «Віцебск» выйшаў у вышэйшую лігу, а «Энергетык-БДУ» апусціўся ў першую лігу.

«Справядлівасць выхаду каманды ў вышэйшую лігу выклікае пытанні, калі ні адна каманда больш за адну перадачу зрабіць не можа.

Калі мы гаворым у дачыненні вось непасрэдна гэтай пары, «Віцебск» перайграў. Па суме двух матчаў «Віцебск» больш выглядаў удзельнікам вышэйшай лігі, чым «Энергетык», трэба гэта прызнаць. Але тое, як яны выглядалі да сярэдзіны чэмпіянату, я разлічваў на тое, што «Віцебск» на вылет пройдзе, нават з улікам таго, што «Арсенал» адарваўся.

Але гэтага не адбылося, і «Віцебск» вельмі маркотна і вельмі слаба выйшаў у вышэйшую лігу. Я разлічваў зусім на іншую гульню каманды і зусім на іншы вынік.

Для Беларусі гэта клуб з гісторыяй. На сённяшні дзень гэты клуб мае адну з найлепшых у краіне рэсурсную базу для падрыхтоўкі. І гэтая каманда напрамую з першай лігі ў вышэйшую не ўвайшла! І гэтая каманда не абгуляла ляжачы, жабрацкі, на сённяшні дзень пабіты «Энергетык»! Яны іх не абыгралі на вылет. Так, ім спатрэбілася выдаленне, ім спатрэбіўся гэты спрэчны пенальці», – сказаў Ісаеў.