Усе навіны

«МЮ» без Фергюсана вылецеў з групы ЛЧ ужо столькі ж разоў, як за 26 гадоў на чале з шатландцам

13 снежня, 15:32

«Манчэстэр Юнайтэд» у трэці раз з сезона 2013/14 не змог пераадолець групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Акрамя бягучай кампаніі, «чырвоныя д'яблы» выляталі з групы ў сезонах 2020/21 (3-е месца ў групе з «ПСЖ», «Лейпцыгам» і «Істанбулам», трэнер – Олі Гунар-Сульшэр) і 2015/16 (3- е месца ў квартэце з «Вольфсбургам», ПСВ і ЦСКА, трэнер – Луі ван Гал).

У перыяд з 1986-га па 2013-ты (26 гадоў) «Юнайтэд» узначальваў сэр Алекс Фергюсан. Пад яго кіраўніцтвам манкуніянцы 18 разоў гулялі на стадыі групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, і толькі тройчы не змаглі прабіцца ў плэй-оф.

За 10 гадоў без Фергюсана «д'яблы» выйгралі толькі 7 трафеяў – адна Ліга Еўропы, два Суперкубкі Англіі, адзін Кубак, адзін Суперкубак УЕФА і два Кубкі лігі.