Усе навіны

Захар Волкаў: «Узровень ЧБ знізіўся. Раней ён трымаўся на легіянерах. Зараз заробкі ўпалі»

2 траўня, 15:26
1

26-гадовы беларускі абаронца «Хімак» (Расія, Д2) Захар Волкаў падзяліўся меркаваннем аб узроўні чэмпіянату Беларусі.

– У адным з інтэрв'ю вы сказалі, што клубы вышэйшай лігі Беларусі змаглі б гуляць у Расiі толькі ў ФНЛ. Цяпер ваша меркаванне не змянілася?

– Цяпер цяжка адказаць на гэтае пытанне, таму што надышоў новы сезон, і некаторыя клубы ўжо па-іншаму выглядаюць. І калі б яны выступалі ў Расіі, невядома, як бы склалася іх гульня тут.

– Як ацаніце ўзровень каманд у чэмпіянаце Беларусі цяпер?

– Усе каманды прыраўняліся, але ўзровень упаў. Добрыя гульцы з'язджаюць.

– Што трэба, каб падняць гэты ўзровень?

– Добры ўзровень трымалі легіянеры, якія прыязджалі ў Беларусь. Каманды гулялі і ў Лізе чэмпіёнаў, і ў Лізе Еўропы. У БАТЭ, напрыклад, былі добрыя свае хлопцы. Цяпер заробкі ўпалі, а тыя, хто сябе праяўляе, з'язджаюць у іншыя чэмпіянаты, – сказаў Волкаў.