Усе навіны

Мікіта Букаткін: «Яшчэ ў «Руху» я бачыў, што ў Марозава вялікія задаткі і здольнасці»

17 снежня, 17:35

Былы паўабаронца «Іслачы», «Шахцёра» i іншых беларускіх клубаў Мікіта Букаткін распавёў пра здольнасці «Найлепшага гульца ЧБ-2023» Мікіты Марозава падчас ягонага выступу за «Рух».

«Я калі прыйшоў у «Рух», у нас так атрымалася, што мы, можна сказаць, з Уладам Марозавым пасябравалі, зблізіліся. Ён 2000-га года, то бок у нас розніца 12 гадоў, але мы з ім вельмі зблізіліся, і нам знаходзіць агульныя тэмы было ўвогуле лёгка, гэта значыць мы, можна сказаць, на адной хвалі былі.

На зборах і на трэніроўках мы размаўлялі. Пасля трэніровак мы з ім увесь час заставаліся, адпрацоўвалі нешта, і я яму падказваў, прынамсі тое, што я мог яму падказаць.

І я ўжо тады бачыў, што ў яго вялікія задаткі, вялікія здольнасці, шалёная хуткасць, шалёнае жаданне. Ён проста фанат трэніровак, ён ніколі не прапусціць трэніроўкі, не будзе сачкаваць.

У часы «Руху» ўжо было бачна, што будзе ў ім толк. Менавіта ў першай лізе, ён набраў форму, хаця яна ў яго была і да гэтага.

Усё склалася так, што ён стрэліў у тых гульнях. І потым, калі я ўжо сышоў з «Руху», ён яшчэ там застаўся. Потым ён пераехаў у «Іслач» мы з ім увесь час размаўлялі, стала размаўлялі.

Я ўвесь час казаў, што ты варты большага, ты можаш, і я ведаю, што ў яго было шмат розных варыянтаў, куды з'ехаць. Але ён заўсёды казаў: «Я хачу даказаць і дасягнуць, я змагу», – сказаў Букаткін.