Усе навіны

Дырэктар «Прессбола» Арлоў уключыў у топ-3 футбалістаў Беларусі Шкурына з «чорнага спісу» газеты

15 снежня, 16:41

Дырэктар «Прэсбола» Юрый Арлоў паставіў форварда польскай «Сталі» Іллю Шкурына на трэцяе месца пры галасаванні за найлепшых футбалістаў Беларусі.

Пры гэтым Шкурын уключаны газетай у яе «чорны спіс» з-за пазіцыі гульца супраць рэжыму Лукашэнкі. Галявыя поспехі Шкурына ў ізраільскім Д2 і польскім Д1 сёлета ніяк не былі асветленыя ў «Прэсболе». Публікацыя вынікаў галасавання, у якім Шкурын заняў чацвёртае месца, стала першай згадкай яго прозвішча ў выданні за доўгі час.

Усяго ў сваіх рэйтынгах згадалі Шкурына 50 чалавек, з іх на першае месца форварда паставілі 32 рэспандэнты, сярод якіх капітан «Шахцёра» Мікіта Корзун, гулец мінскага «Дынама» Андрэй Рылач, эксперт Людас Румбуціс, журналісты Мікалай Хадасевіч і Уладзіслаў Татур. Падрабязней пра галасаванне можна даведацца па спасылцы ніжэй.