Все новости

Ігар Кавалевіч: «Мы заўсёды павінны заўзець за краіну, падтрымліваць зборную»

15 снежня, 18:24

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падвёў вынікі сезона ў беларускім футболе ў цэлым.

– Як ацэніце сезон у цэлым для беларускага футбола?

– Вядома, ён мог быць лепей. У той жа час мы заўсёды павінны заўзець за краіну, падтрымліваць каманды і зборную на міжнароднай арэне. У еўракубках, лічу, крыху не пашанцавала мінскаму «Дынама», нядрэнна глядзелася жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», але ў нейкіх эпізодах камандзе не хапіла фарту. Больш чаканняў было ад БАТЭ.

Але, паверце, мы ўсё ў трэнерскім цэху хваляваліся адзін за аднаго і шчыра жадалі поспехаў, жылі адной сям'ёй. І вось менавіта ў такія моманты заўсёды прыемна пачуць ад калег, што яны перажываюць за краіну, за беларускі футбол, – сказаў Кавалевіч.