Усе навіны

Ягор Зубовіч: «Усе гавораць пра Садаўнічага, але сам Анцілеўскі потым яго ў спіну баднуў»

16 снежня, 12:21
6

Нападаючы «Нёмана» Ягор Зубовіч падзяліўся меркаваннем аб выдаленні Івана Садаўнічага ў матчы з БАТЭ.

Нагадаем, капітан «Нёмана» груба сфаліў на Дзмітрыі Анцілеўскім пасля таго, як гульцы БАТЭ не сталі выбіваць мяч за межы поля з-за таго, што гулец суперніка Максім Краўцоў ляжаў на газоне. Анцілеўскі нанёс удар галавой у спіну Садаўнічага. Суддзя выдаліў з поля абодвух футбалістаў.

– Кажуць, што тады мы не выбілі мяч. Але там Краўцоў аддаваў мяч Алыкулаву на ход. А ён жа не ўбачыў потым, што Максім ляжыць. А хлопцы з БАТЭ бачылі.

Анцілеўскі асабліва. Ён жа побач прабягаў. Мы крычалі, каб ён аддаў мяч. Не захацеў. Вось Ваня па-свойму і вырашыў эпізод.

Вядома, крыху жорстка. Але калі старанна разгледзець, як ён скокнуў, то можна заўважыць, што ён у канцы з прамой нагі зрабіў яе крыху бокам. І ўлятаў ужо вонкавым бокам ступні. Калі б ён гэта зрабіў прамой, то Анцілеўскі, можа, і не ўстаў бы.

Але Ваня таксама чалавек. Можа, гэта і непрыгожа. Але ўсе гавораць пра Садаўнічага, але сам Анцілеўскі потым яго ў спіну баднуў, – сказаў Зубовіч

Паказаць яшчэ 6