Усе навіны

Алаба прапусціць астатак сезона і Еўра-2024 з-за траўмы

18 снежня, 11:05

Абаронца «Рэала» Давід Алаба больш не згуляе ў гэтым сезоне.

Алаба пашкодзіў калена і з дапамогай медработнікаў пакінуў поле на 35-й хвіліне матча з «Вільярэалам» (4:1).

Яму дыягнаставалі разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі левага калена, у найбліжэйшыя дні будзе аперацыя. The Athletic паведамляе, што футбаліст прапусціць каля 8 месяцаў, у тым ліку Еўра-2024.

«Рэал» паспрабуе падпісаць замену Алабе зімой.

Гэта трэцяя траўма крыжападобнай звязкі футбалістаў мадрыдцаў за апошнія 4 месяцы – раней з-за пашкоджанняў выбылі брамнік Цібо Куртуа і абаронца Эдэр Мілітаа.

Алаба ў гэтым сезоне аддаў 2 галявыя ў 17 матчах. Статыстыка і гісторыя траўм 31-гадовага аўстрыйскага цэнтрбека і левага латэраля тут.

Увесь спіс траўміраваных гульцоў «Рэала» тут.