Усе навіны

«Севілья» абвясціла пра прызначэнне Кіке Санчэса Флорэса галоўным трэнерам

18 снежня, 18:52

Кіке Санчэс Флорэс стаў новым галоўным трэнерам «Севільі».

Пра гэта паведаміў сам андалускі клуб на сваім афіцыйным сайце.

Кантракт з 58-гадовым іспанцам разлічаны да лета 2025 года.

Такім чынам Флорэс стаў ужо трэцім трэнерам клуба ў гэтым сезоне, да гэтага каманду ўзначальвалі Луіс Мендзілібар (да пачатку кастрычніка) і Дыега Алонса (да сярэдзіны снежня).

Апошнім месцам працы трэнера быў «Хетафе», які ён пакінуў у красавіку. Раней таксама працаваў у «Валенсіі», «Бенфіцы», «Атлетыка», «Аль-Ахлі», «Аль-Айне», «Уотфардзе", «Эспаньёле» і «Шанхаі Шэньхуа».

Цяпер «Севілья» ідзе на 17-м месцы ў Ла Лізе, маючы 13 ачкоў. Поўная табліца тут.

У Лізе чэмпіёнаў клуб заняў апошняе месца ў групе з «Арсеналам», «Лансам» і ПСВ і вылецеў з еўракубкаў.