Усе навіны

Кавалевіч пра матч з БАТЭ: «Бачыў, што Садаўнічы ідзе на выдаленне, таму што ён сапраўдны мужык»

18 снежня, 18:59
3

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў выдаленне абаронцы гродзенскай каманды Івана Садаўнічага ў матчы супраць БАТЭ (2:3) за грубы фол на гульцы барысаўчан Дзмiтрыi Анцілеўскiм.

– Ведаеце, я служыў у спецназе. Пад маім крылом былі дваццаць галаварэзаў, якія да паўтары не лічылі. Таму калі я заходжу ў распранальню, мне сваёй камандзе нічога казаць не трэба. Дастаткова проста пераступіць парог, каб усё было роўна. І ў новым годзе я прыкладу ўсе намаганні, каб даказаць: у мінулым сезоне хлопцы былі лепшай камандай. Яны разумеюць, што ў жыцці бывае ўсякае. Але яны разумеюць, хто я для іх. Зазірнуў ціхенька за дзверы распранальні, каб убачыць іх і сказаць, каб не песціліся. І яны не песціліся. Прынамсі, стараліся не рабіць гэтага.

Можна колькі заўгодна разважаць пра ўчынак Вані Садоўнічага. А я ведаю, што гэтага чалавека вывесці з сябе практычна немагчыма. Спакойны, ураўнаважаны. У ім, можна сказаць, сабраны ўсе эпітэты. Але бываюць такія моманты, калі хтосьці нешта некалькі разоў неасцярожна сказаў. Сапраўдныя мужчыны такога не даруюць. А ў нас у камандзе яны ўсе сапраўдныя. Я, стоячы на броўцы, ужо бачыў, што ён ідзе на выдаленне. Таму што ён сапраўдны мужык.

Часам, лічу, людзей даводзіцца выхоўваць сваімі дзеяннямі. І калі Ваня пайшоў на свядомае выдаленне, я яго ўчынак зразумеў. Хоць і не ведаў, пра што яны там, на полі, размаўлялі. Са мной наогул ніколі нельга было размаўляць. І мы ўбачылі каманду свайго трэнера, які не дараваў рэчаў, недазваляльных на полі. І гульцы гэта разумеюць без слоў, – сказаў Кавалевіч.