Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Пасля такога сезону цяжэй будзе ў наступным годзе. Мне разам з «Нёманам» хочацца даказаць, што ўсё гэта невыпадкова»

18 снежня, 23:20
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў пра камплектаванне каманды на наступны сезон.

– Чакалі, што станеце найлепшым трэнерам Беларусі?

– Калі шчыра, то не. Гэта для мяне нечаканасць. Так проста атрымалася, гэта чарада выпадковасцяў. Гэтая ўзнагарода для каманды, для хлопцаў і для трэнерскага штаба «Нёмана».

– Наколькі ўдасца захаваць склад?

– Кіраўніцтва горада і вобласці робіць усё магчымае, каб каманда захавалася. Думаю, што адсоткаў 90 захаваецца.

– Была інфармацыя, што вы можаце з'ехаць у Казахстан. Гэта праўда?

– Гэта не чуткі. У гэтым моманце была нейкая рэальнасць. Ну раз я ўжо падпісаў кантракт, то навошта пра гэта казаць? Я ўжо казаў, што пасля такога сезону цяжэй будзе ў наступным годзе. І мне разам з камандай хочацца даказаць, што ўсё гэта невыпадкова. Дзеля гэтага я і застаўся, – сказаў Кавалевіч.