Усе навіны

Беларускі агент: «Ганчарэнка, думаю, дапамагае былому клубу грашыма. Таму што, аб'ектыўна, Бачароў – гулец не ўзроўню РПЛ»

19 снежня, 19:10

Беларускі агент падзяліўся меркаваннем аб пераходзе ў статусе свабоднага агента экс-паўабаронцы БАТЭ Валерыя Бачарова ва «Урал». Адзначым, клуб афіцыйна не аб'яўляў аб трансферы.

– Бачароў, які перайшоў з БАТЭ ва «Урал», – выключэнне?

– Гэта прыклад таго, як Віктар Міхайлавіч [Ганчарэнка] дапамагае БАТЭ трымацца на плаву. Барысаўчане павінны атрымаць невялікую кампенсацыю, бо гульцу 23 гады. Такім чынам Ганчарэнка, думаю, дапамагае былому клубу грашыма. Таму што, аб'ектыўна, Бачaрoў – гулец не ўзроўню РПЛ. Яму на руку згуляла прысутнасць ва «Урале» Віктара Міхайлавіча, – сказаў агент.