Усе навіны

Холанд – найлепшы футбаліст 2023 года па версіі FourFourTwo, Месі – 6-й

20 снежня, 10:30

Брытанскае выданне FourFourTwo склала рэйтынг найлепшых футбалістаў гэтага года.

Першае месца ў рэйтынгу заняў нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд. Другое месца – у паўабаронцы «Рэала» Джуд Белінгем. На трэцім радку – форвард «Баварыі» Хары Кейн.

Крышціяну Раналду не патрапіў у спіс са 100 гульцоў.

Топ-10 выглядае наступным чынам:

1. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці»)

2. Джуд Белінгем («Рэал»)

3. Хары Кейн («Баварыя»)

4. Кіліян Мбапэ («ПСЖ»)

5. Радры («Манчэстэр Сіці»)

6. Ліянель Месі («Інтэр» Маямі)

7. Бернарду Сілву («Манчэстэр Сіці»)

8. Махамед Салах («Ліверпуль»)

9. Антуан Грызман («Атлетыка»)

10. Вінісіус Жуніяр («Рэал»)

Поўны спіс з 100 гульцоў тут.