Усе навіны

Жумаеў, Маніёнгі і Турдымуродаў пакінуць «Энергетык-БДУ», Бакаеў застанецца ў камандзе (football.by)

23 снежня, 15:15

Як паведамляе football.by, будуць шукацца новыя варыянты працаўладкавання легіянерам «Энергетыка-БДУ» (Д2): універсалу Вепе Жумаеву з Туркменістана, форвардам Дурме Маніёнгі з Конга і Рустаму Турдымурадаву з Узбекістана.

Яго суайчыннік Амірбек Бакаеў застанецца ў камандзе. Ён атрымае права выступаць у Д2 як навучэнец адной з ВНУ Беларусі.