Усе навіны

Пачэціна пра трансферы: «Калі трэба будзе нешта зрабіць, то мы будзем гатовыя»

24 снежня, 12:31

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна пракаментаваў дрэнны старт сезона і трансферныя планы клуба на зіму.

«Канешне, мы б хацелі сёння быць на іншай пазыцыі ў табліцы. Буду сумленным – я засмучаны, але не расчараваны, таму што мы ведалі, што будзе цяжка.

Але аказалі ўплыў пэўныя абставіны. Траўмы некалькі прытармазілі прагрэс, усё пайшло крыху не так, як мы хацелі. Мы крыху спазняемся [па графіку], але я не сумняваюся, што будзем добра выступаць, выйграваць матчы і апынемся ў тым становішчы, якога заслугоўваем.

Мэта – набіраць ачкі ва ўсіх матчах. Я хачу перамагаць. Жадаем быць вышэй у табліцы – не атрымаем гэтага, калі не заслужым. Самае важнае ў футболе – верыць да канца.

Трансферы? Я і спартовы дырэктар заўсёды кажам і ацэньваем – калі трэба будзе нешта зрабіць, мы будзем гатовыя. Ціск у тым, каб прыцягваць маладыя таленты. Аднак у нас ёсць розныя мэты – з вопытам, без вопыту, хтосьці маладзейшы.

Калі трэба будзе кагосьці дадаць, то мы зробім гэта разам – каб гэта было найлепшым рашэннем для клуба», – сказаў Пачэціна.

Сёння, 24 снежня, лонданцы ў 16.00 згуляюць з «Вулверхэмптонам» у АПЛ.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы клубаў топ-чэмпіянатаў у адпаведнай укладцы каманды тэга – усе трансферы «Чэлсі» глядзіце тут.