Усе навіны

Зэп Маер: «Суперліга ператварае футбол у двухкласавае грамадства»

25 снежня, 20:10

Былы брамнік «Баварыі» Зэп Маер пракаментаваў рашэнне Еўрапейскага суда, які пастанавіў, што УЕФА разам з ФІФА дзейнічала супраць заканадаўства аб канкурэнцыі, заблакаваўшы стварэнне Суперлігі ў 2021 годзе.

– Еўрапейскі суд дазволіў запусціць Суперлігу. Вы рады?

– Канечне не. Суперліга нікому не патрэбна. Ужо ёсць Ліга чэмпіёнаў для вялікіх клубаў, вялізная колькасць нацыянальных ліг, а яшчэ Ліга нацый.

Суперліга ператварае футбол у двухкласнае грамадства. Я гляджу на гэта з вялікай трывогай, – сказаў Майер.