Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Я – дабрадушны чалавек. Дапамагаў супернікам пасля неасцярожных падкатаў сваімі сувязямі з добрымі лекарамі»

26 снежня, 12:09
1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч успомніў аб сваёй гульнявой кар'еры.

– Вядома, што вы самы жорсткі абаронца ў гісторыі нашага футбола. Колькіх супернікаў вы зламалі?

– Асабліва не ламаў... Калі гуляў супраць сур'ёзных нападаючых Аляксандра Вяжэвіча, Пеці Качуры і іншых, у нас не было шухера на вакзале. Без сварак абыходзіліся. Але бывалі і іншыя выпадкі, калі людзі з'язджалі ў лякарню...

– Шкадуеце цяпер аб гэтым?

– Я – дабрадушны чалавек. Дапамагаў ім пасля неасцярожных падкатаў сваімі сувязямі з добрымі лекарамі.

– З трыбун заўзятары, вядома, чуюць некаторыя фразы футбалістаў, але вельмі шмат чаго ж не далятае. Ведаю, вы былі майстрам весці псіхалагічныя размовы з хутканогімі нападнікамі: раілі ім перайсці на іншы фланг…

– Былі эпізоды, калі людзі адмаўляліся выходзіць на матч. Прозвішчы называць не буду... Такія просьбы агучваў ва ўзросце 32-35 гадоў. Бо першае, што ў футбаліста сыходзіць, гэта хуткасць. Хоць ты на ровары за гэтым нападаючым едзь.

Усё роўна не дагоніш 20-гадовых пацаноў. Казаў такім пасля першага жорсткага падкату: «Пахадзі там, на іншым фланзе, не песціся», – сказаў Кавалевіч.