Усе навіны

Карлас Алос: «З беларускім футболам былі станоўчыя асацыяцыі»

29 снежня, 09:10

Іспанскі галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос расказаў, як адрэагаваў на прапанову ўзначаліць каманду.

– Цікава, якой была ваша першая рэакцыя на прапанову з Беларусі?

– Здзіўленне. Шчыра кажучы, я не ведаў, якая сытуацыя ў зборнай. Але працаваў у Польшчы, Казахстане, перасякаўся з беларускімі футбалістамі. Паліцевіч гуляў у мяне ў «Кайраце», ведаў Палякова і Эбонга. З краінай, людзьмі, вашым футболам былі станоўчыя асацыяцыі.

Так што ў мяне з'явілася добрае адчуваньне. Прааналізаваў гульню нацыянальнай каманды і вядучых клубаў, такіх як мiнскае «Дынама» і БАТЭ.

Убачыў нядрэнны патэнцыял, магчымасць дасягнуць больш паспяховых вынікаў. Цяпер рухаемся ў гэтым напрамку крок за крокам, – сказаў Алос.