Усе навіны

Панця – найлепшы гулец «Нёмана» у сезоне-2023

31 снежня, 14:49

У «Нёмане» вызначылі найлепшага гульца года. Ім стаў украінец Юрый Панця. Для гэтага ва ўсіх гульцоў гродзенскай каманды быў палічаны рэйтынг, заснаваны на шэрагу паказчыкаў.

1. Статыстыка сезона. Тут улічваліся колькасці галоў, асістаў, згуляных матчаў, праведзеных хвілін на полі, матчаў на нуль, адбітых пенальці і гульняў з капітанскай павязкай.

2. Адзнакі «Прэсбола» гульцам, выстаўленыя пасля кожнай сустрэчы.

3. Індэкс карыснасці, які аўтаматычна вылічваецца зыходзячы з дзеянняў футбаліста. Ён пабудаваны на тэхніка-тактычных дзеяннях гульца, у строгай залежнасці ад узроўня матчу, у якім той гуляў.

4. Пападанне гульцоў у зборныя тураў і зборную чэмпіянату па версіях АБФФ, «Прэсбола», «football.by».

5. Вынікі галасавання заўзятараў.

Другім у выніковым рэйтынгу стаў Павел Савіцкі, трэцім – Сяргей Карповіч.