Усе навіны

Футбалісты «Іслачы» пачалі перадсезонную падрыхтоўку

6 студзеня, 20:27

Футбалісты «Іслачы» 4 студзеня выйшлі з адпачынку.

Каманда прайшла медагляд у РНПЦ спорту. Трэніроўкі «Іслач» праводзіць на базе ў Бальшавіку.

У распараджэнні трэнерскага штаба Дзмітрыя Камароўскага знаходзяцца футбалісты асноўнага складу, а таксама некалькі гульцоў з рэзервовай каманды і патэнцыйныя навічкі. Легіянеры і вопытныя футбалісты далучацца да каманды на наступным тыдні.

Першы спарынг запланаваны на 20 студзеня.