Усе навіны
Video

Куртуа вярнуўся да трэніровак на футбольным полі

7 студзеня, 20:24

Галкіпер «Рэала» Цібо Куртуа працягвае працэс аднаўлення ад траўмы пярэдняй крыжападобнай звязкі левага калена, якую атрымаў у жніўні.

Учора, 6 студзеня, бельгіец апублікаваў відэа з першай трэніроўкі на футбольным полі пасля атрымання пашкоджання.

«Энергію, якую вы атрымліваеце, калі абуваеце буцы і выходзіце на траву, не перадаць словамі!» – падпісаў відэа пасля трэніроўкi Куртуа.

Нагадаем, што ў адсутнасць Куртуа за месца асноўнага брамніка «Рэала» канкуруюць Андрэй Лунін і Кепа Арысабалага.

Статыстыка выступленняў 31-гадовага варатара – тут.