Усе навіны

Трэнт прапусціць некалькі тыдняў з-за траўмы звязкаў калена

9 студзеня, 19:41

Абаронца «Ліверпуля» Трэнт Аляксандэр-Арнольд не зможа дапамагчы камандзе ў найбліжэйшых матчах. Пра гэта паведаміў Пеп Лейндэрс, асістэнт Юргена Клоппа, на прэс-канферэнцыі напярэдадні 1-га матча 1/2 фіналу Кубка Лігі супраць «Фулхэма».

«Трэнт моцна расцягнуў калена падчас гульні з «Арсеналам». У яго невялікі надрыў бакавой звязкі калена, і яму спатрэбіцца час для аднаўлення.

Яму зрабілі сканіраванне, вынікі якога паказалі, што ён прапусціць некалькі тыдняў. Ён крыху адпачне, а потым, спадзяюся, вернецца туды, дзе быў», – сказаў Лейндэрс.

У гэтым сезоне на рахунку Трэнта 2 галы і 8 асістыстаў у 25 матчах за свой клуб. Падрабязная статыстыка 25-гадовага ангельца – тут.

«Ліверпуль» згуляе супраць «Фулхэма» заўтра, 10 студзеня, а 23:00. Вынікі і расклад матчаў каманды – тут.

Таксама «чырвоныя» правядуць бліжэйшыя матчы без Махамеда Салаха і Ватару Энда, якія адправіліся на Кубак Афрыкі і Кубак Азіі адпаведна. Сітуацыю з траўміраванымі можна адсочваць ва ўкладцы «Склад».