Усе навіны

Прэзідэнт «Сталі» Клімек: «Мы не будзем перашкаджаць Шкурыну, калі яму паступіць лепшая прапанова»

9 студзеня, 20:06

Прэзыдэнт «Сталі» Яцэк Клімек распавёў пра працяг кантракту з беларускім нападаючым каманды Іллёй Шкурыным.

– Калі да нас прыйшоў Ілля, мы дамовіліся аб пэўных умовах. Ён вельмі разумны чалавек, ведае, як жадае пабудаваць сваю кар'еру.

Абодва бакі стрымалі сваё слова, і мы працягнулі кантракт. Тым не менш, Ілля ведае, што «Сталь» – не топ-каманда.

Калі акажацца, што ў будучыні з'явіцца клуб, які захоча прапанаваць яму лепш yмовы, мы не будзем гэтаму перашкаджаць.

Ці дорага гэта – для «Сталі» усе кантракты такога тыпу дарагія, але гэта не тыя сумы, якія нанясуць шкоду камандзе, – сказаў Клімек.

У гэтым сезоне Шкурын вызначыўся 8 галамі і 5 вынiковымі перадачамі.