Усе навіны

Мбапэ хоча зарабляць у «Рэале» 75 млн еўра ў год

11 студзеня, 13:02

Хоць «Рэал» і можа падпісаць форварда «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ на правах вольнага агента, гэты пераход абыдзецца мадрыдскаму клубу дорага, паведамляе The Telegraph.

Справа ў тым, што француз жадае зарабляць у Іспаніі 75 мільёнаў еўра ў год.

Акрамя таго, чакаецца высокі бонус за падпісанне, паколькі футбаліст адмовіцца ад «дзясяткаў мільёнаў» у выпадку бясплатнага трансферу.

Раней паведамлялася, што Мбапэ не выключае пераход у «Ліверпуль», але клуб наўрад ці пацягне заробак гульца.