Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Звычайна пасля паспяховага года надыходзіць спад, гэтага «Тарпеда-БелАЗ» хоча пазбегнуць»

14 студзеня, 20:23

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў трансферную палітыку сваёй каманды.

«У нас дастаткова роўны чэмпіянат, калі мы бярэм гэтых хлопцаў, значыць мы разлічваем на добры вынік. Усе пакажа сезон, імёны не гуляюць у футбол. Цяпер гэтыя хлопцы павінны ўліцца ў калектыў, пранікнуцца нашай філасофіяй, стварылі хімію, каб яны давалі вынік.

Мы хочам зрабіць крок наперад, звычайна пасля паспяховага года надыходзіць спад, гэтага мы хочам пазбегнуць, успамінаючы Папярэднія сезоны клуба. Мы як каманда ў мінулым годзе былі моцныя. Разумеем, што за кошт калектыву і адзінства мы павінны дасягнуць поспеху і сёлета. Кожны нюанс гуляе сваю ролю», – сказаў Молаш.

Нагадаем, што ў «Тарпеда-БелАЗ» працягнуць кар'еру Дзяніс Лапцеў, Максім Скавыш, Ілля Руцкі і Ілля Васілевіч.