Усе навіны

Антон Шрамчанка: «Спадзяюся, атрымаецца, магчыма, працягнуць кар'еру ў Казахстане»

16 студзеня, 11:01
1

30-гадовы беларускі паўабаронца «Мактаарала» Антон Шрамчанка падзяліўся меркаваннем пра чэмпіянат Казахстана.

У мінулым сезоне футбаліст правёў 10 матчаў, забіў 1 мяч, аддаў 3 галявыя перадачы.

– Усё добра. Для мяне гэта быў досвед, нейкае падарожжа, скажам так. Я поўнасцю задаволіўся, што пабываў у Казахстане.

Спадзяюся, атрымаецца не апошні раз тамака быць і, магчыма, працягнуць там кар'еру. Мне ўсё спадабалася, і я з добрымі ўражаннямі вярнуўся ў Мiнск.

– Як табе было там у плане адаптацыі?

– Было лёгка, таму што там ужо гуляў мой добры сябар (Руслан Юдзянкоў – Tribuna.com), было шмат хлопцаў з Беларусі і Расіі. Таму адаптацыя прайшла добра. Плюс у бытавым плане ў той камандзе, дзе я гуляў, была добрая інфраструктура – жыў не базе, з гэтым пытанняў не ўзнікала. Усё было добра і класна, – сказаў Шрамчанка.