Усе навіны

Кіліян Мбапэ: «Мы набліжаемся да мадэлі НБА з сезонамі па 70 гульняў – не зможам кожны раз дарыць публіцы відовішча»

17 студзеня, 13:33

Нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ выказаўся пра загружаны календар.

«Мы набліжаемся да мадэлі НБА з сезонамі па 70 гульняў. Асабіста я не супраць гуляць так шмат матчаў, але мы не зможам кожны раз гуляць добра і дарыць публіцы відовішча, якога яна чакае.

У НБА гульцы гуляюць не ў кожным матчы, і франшызы практыкуюць кіраванне нагрузкай. Але калі б я сказаў: «Я стаміўся, я не буду гуляць у суботу», гэта не было б успрынята добра. Заўзятар, які плаціць за свой квіток і які можа ўбачыць цябе толькі адзін раз на працягу сезона, жадае ўбачыць годную гульню, і гэта зразумела.

Я не хачу нікога павучаць, але нам трэба разам падумаць аб тым, як знайсці найлепшае магчымае рашэнне, каб гульцы, гледачы і кіруючыя органы футбола маглі прыняць яго», – сказаў Мбапэ.