Усе навіны

Беларуская футбалістка Ліннік перайшла ў «Аль-Хілаль», дзе гуляе Неймар

19 студзеня, 20:21

Паўабаронца зборнай Беларусі Анастасія Ліннік падпісала кантракт з саудаўскім клубам «Аль-Хілаль». Тэрмін пагаднення – да канца бягучага сезона. Чэмпіянат Саудаўскай Аравіі завяршаецца ў красавіку.

З 2020 па 2023 гады Ліннік гуляла за «Дынама-БДУФК», з якім штогод выйгравала чэмпіянат Беларусі.

У мужчынскім «Аль-Хілале» гуляюць такія вядомыя гульцы, як Неймар, Малкам, Рубен Невеш, Каліду Кулібалі і Ясін Буну.