Усе навіны

Кухарчык перайшоў у «Нёман»

19 студзеня, 22:02

Беларускі футбаліст Ілля Кухарчык стаў гульцом «Нёмана». Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба.

Сезон-2023 Кухарчык правёў у «Белшыне». Ён выходзіў на поле ў 27 матчах вышэйшай лігі мінулага года, вызначыўся 5 галамі і 4 асістамі. Падрабязную статыстыку можна паглядзець тут.