Усе навіны

Ілля Маскаленчык: «Думаю, Д2 Расіі мацней, чым вышэйшая ліга Беларусі»

20 студзеня, 12:15

Беларускі абаронца «Цюмені» (Расія, Д2) Ілля Маскаленчык параўнаў узровень ФНЛ і вышэйшай лігі Беларусі.

– Гуляў у другой камандзе «Зеніта». Паступіла прапанова ад «Цюмені». Я нядоўга думаў. Добрая каманда, выдатны трэнерскі штаб, ды і ліга узроўнем вышэй.

– Узровень расійскай першай лігі можна параўнаць з вышэйшай беларускай?

– Сябры з Беларусі таксама гэтай тэмай цікавяцца. Усё-такі думаю, ФНЛ мацней, – сказаў Маскаленчык.