Усе навіны

Белінгем прапусціць матч з «Лас-Пальмас» з-за перабору картак. У яго 7 жоўтых у апошніх 10 матчах

21 студзеня, 22:55

Паўабаронца «Рэала» Джуд Белінгем атрымаў жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны на 90+11 хвіліне матчу 21-га тура Ла Лігі супраць «Альмерыі» (3:2). Таксама ў гэтай гульні ён вызначыўся голам і асістам.

Гэтае папярэджанне стала для Джуда 5-м у бягучым іспанскім першынстве, з-за чаго, паводле рэгламенту, ён прапусціць наступны матч «Рэала» – выязную гульню 22-га тура супраць «Лас-Пальмас», якая пройдзе ў суботу, 27 студзеня.

Пачынаючы са снежня, 20-гадовы футбаліст правёў за «сметанковых» 10 матчаў ва ўсіх турнірах і толькі ў 3 з іх пакінуў поле без жоўтай карткі.

Таксама ў гэты перыяд ён атрымліваў папярэджанні ў сустрэчах супраць «Гранады» (2:0, Ла Ліга), «Уніяна» (3:2, ЛЧ), «Вільярэала» (4:1, Ла Ліга), «Алавеса» (1 :0, Ла Ліга), «Барселоны» (4:1, Суперкубак Іспаніі) і «Атлетыка» (2:4, Кубак Іспаніі).

Падрабязная статыстыка англійскага хаўбека – тут.