Усе навіны

Герашчанка пасля 0:2 ад мінскага «Дынама»: «Дняпро» правёў добрую гульню, але саступіў»

28 красавіка, 08:22

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падвёў вынікі матча 6-га тура супраць мінскага «Дынама» (0:2).

– Лічу, мы правялі добрую гульню. Пасля матча падзякавалі хлопцам за арганізацыю гульні, самааддачу і жаданне. Усё было на добрым узроўні. Адзінае, мы саступілі. Усё ж такі аб'ектыўна клас саперніка вышэйшы. Сёння нейкія нюансы і моманты вырашылі зыход матча.

– Антон Лукашоў атрымаў траўму ў першым тайме. Ужо ёсць папярэдняя інфармацыя, што здарылася?

– Інфармацыі няма, але сітуацыя там дрэнная.

– Па якой прычыне Боні і Каргбо засталіся па-за заявай на сённяшні матч?

– Пасля папярэдняй гульні ў іх здарыліся пашкоджанні, яны не трэніраваліся ўвесь гэты тыдзень, – сказаў Герашчанка.